Урокi салiгорскага джазу
Урокi салiгорскага джазу

Адносна нядаўна на старонках "Снплюс" я дзяліўся ўражаннямі ад пачутага і пабачанага на літоўскім джаз-фестывалі ў Бірштанасе.

А ў маі ў Салігорску адбыўся III адкрыты дзіцячы фестываль-конкурс джазавай і эстраднай музыкі  "Jazz-Time-2010", які таксама дай шмат падстаў для аналізу.

 

Фестываль, арганізаваны абластным і Салігорскім гарадскім упраўленнямі культуры на базе дзіцячай школы мастацтваў, адбываецца раз на два гады і паступова набірае моц і маштабы. Сёлета арганізатары пайшлі на вялікую рызыку, запрасіўшы да ўдзелу ў фестывалі прадстаўнікоў самай моцнай, бадай, у Расіі джазавай школы. Гэта былі ўдзельнікі біг-бэнду і двух комба з ягонага складу дзіцячай джазавай школы імя Кіма Назарэтава за Растова-на-Доне пад агульным кіраўніцтвам Андрэя Мачнева. Рызыка, трэба заўважыць, была апраўдана нават не тым, што большасць прызоў магла пакінуць межы Беларусі, а найперш тым, што выступленне гасцей дапаможа найперш беларускім педагогам заверыць, як кажуць, гадзіннікі і паглядзець, у якім кірунку ім варта рухацца у быдучыні. Сваеасаблівы майстар-клас, упэўнены, не прайшоў дарма: усё-такі здабыткі растаўчан, джазавы педагагічны стаж якіх налічвае ўжо добрых сорак гадоў, дазволіў многім мясцовым педагогам апусціцца, што называецца, на зямлю і асэнсаваць, на якім этапе дзейнасці яны знаходзяцца.

 

Усё робіцца зразумелым у параўнанні...

 

І тое, што Гран-пры фестывалю, як і першыя-другія ўзнагароды ў асобных катэгорыях, пакінулі межы краіны, не можа быць подставай для крыўды. Урокі растаўчан, пры правільным іх асэнсаванні, могуць даць спадзяванні на тое, што праз пэўны час юныя беларускія джазмены пачнуць упэўнена перамагаць і на ўласнай зямлі.

 

Сімвалічна і тое, што адкрыўся фестываль вельмі ўпэўненым выступам студэнтаў Мінскай музычнай вучэльні – біг-бэнда "Symphonbc Drive Orchestra" пад кіраўніцтвам Аляксандра Ліпніцкага. Удзельнікі конкурсу маглі пераканацца, што іх можа чакаць ужо ў недалекай будучыні прі ўмове ўдасканалення ўласнага майстэрства. Бо студэнцкі, па сутнасці – вучэбны калектыў дэманструе сёння сапраўды свежае, эмацыянальнае дыханне, выконваючы джазавыя стандарты па сучаснамі, удала чытаючы творы са спадчыны Майкла Джэксана. А калі дадаць да гэтага чыста знешнія візуальныя эфекты (сапраўдныя знаходкі А.Ліпніцкага!), дык можна казаць пра тое, што выступаць у складзе такога калектыву - гонар.

 

Што да конкурсная часткі, дых варта адзначыць, што жадаючых паспаборнічаць ад фестывалю да фестывалю робіцца ўсе больш і больш. Праўда, далека не ўсе педагогі рэальна адчуваюць, што і як трэба рыхтаваць да конкурсу, а таму і гэтым разам у Салігорску былі такія канкурсанты, чыё з'яуленне не інакш, як выпадковым, назваць нельга ці то дзякуючы зусім "не таму" рэпертуару, ці то – проста слабому ўзроўню. Журы давялося праслухаць, напрыклад, адных ансамбляў ажно 23 штукі, якія выконвалі па тры творы. У чарговы раз здзівіла тое, шт Мінск пры такой колькасці музычных школ быў прадстаўлены яўна больш чым сціпла і, агульна кажучы, узроўнем падрыхтоўкі не вельмі ўзрадаваў. Даўно наспела сітуацыя хоть бы адну са сталічных дзіцячых школ спеціялізаваць на папулярнай музыцы, сабрацьмаладых музыкаў у адзін біг-бэнд, але гады мінаюць, а змен амаль няма.

 

Яшчэ конкурс лішні раз пацвердзіў, што ў джазавай музыцы вельмі знаюную ролю іграюць нават не самі педагогі, а іх зараджанасць на сапраўдную педагагічную творчасць. Мушу зноў згадаць Андрэя Мачнева, які сталеў як музыка ў Крывым Рогу ў славутай за савецкім часам школе Аляксандра Гебеля. Але ж ёсць падобныя прыклады і ў нас! Той жа бэнд ДШМ Салігорска на чале з Леанідам Карташовым. Ці біг-бэнд з Капыля пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка. Апошні пріклад – наогул пазальны. На мінулым фестывалі гэты калектыў цалкам слушна заваяваў Гран-пры, і, што вельмі паказальна, капыльскія ўлады адрэагавалі на перамогу належным чынам: купілі аркестру новыя інструменты! Прыклад годны пераймання. Л. Канаплянік, чый педагагічны талент можа прымусіць музыкаваць нават чалавека, абсалютьна пазбаўленага слыху, за два гады переадолеў істотную, цалкам зразумелую змену складу арестра і прывёз бэнд які па-сапраўднаму тварыць на сцэне! Мінск, прынамсі, пры ўсёй колькасці педагогаў, падобнага ўзроўню калектыу паказать быў не ў стане.

 

Сістэма падрыхтоўкі маладых музыкаў, здольных потым працаваць у галіне папулярнай, у тым ліку джазавай музыкі, у Беларусі, здаецца, усё ж пачынае неяк выпрацоўвацца.  І заслуга ў гэтым фестывалю "Jazz-Time" відавочная. Многія педагогі ведаюць пра яго і пачынаюць мэтанакіравана працаваць з вучнямі, как б паказаць іх потым у Салігорску. Джаз там выконваюць ужо і на цымбалах, домры, скрыпках. Хвалюе, праўда, што з кожным разам усё менш прыязджае выканаўцаў на такіх традыцыйных для джаза інструментах, як труба і трамбон. Як паказаў гэты фестываль, электрычны гітарны джаз "не коціць": цалкам "знятая" музыка Сатрыяці ці Вона неяк ну зусім не чапляе ні публіку, ні журы. А вось там, дзе педагогі дасягаюць з вучнямі шчырага творчага кантакту, адбываюцца сапраўдныя сюрпрызы. Як кажуць, адкуль не чакалі... Прыклад – пажылы, па мерках дзіцячых конкурсаў, 16-гадовы саксафаніст Станіслаў Міхайлоўскі з ДМШ Стоўбцаў (педагог Аляксандр Несцярук). Што, як, адкуль? Не будзь фестывалю ў Салігорску, магчыма, ніхто б і не ведаў, што ў Стоўбцах ёсць такі безумоўна таленавіты, вывучаны музыка.

 

У будучыні арганізатарам трэба будзе, відаць, адладзіць нейкую сістэму адборачнага праслухвання-прагляду дэма-матэрыялаў, как выпадковых канкурсантаў было ў Салігорску якмага менш. Ведаю, што арганізатары, на чале якіх стаіць дырэктар Салігорскай ДШМ Алег Шчэрбаў, ужо задумалі шэраг акцый, каб вывесці фестываль паза сцены школы ў горад, каб забяспечыць прыезд у Салігорск канкурсантаў з бліжэйшіх да Беларусі краін, каб падчас фестывалю спецыяльна запрошаныя зоркі джазавай музыкі праводзілі майстар-класы.

 

Вядома, усё гэта вымагае большага фінансавання. Але без гэтага рух наперад, у тым ліку і ў справе выхавання музыкаў для будучыні айчыннага музычнага мастацтва, немагчымы. Рухацца неабходна, крок за крокам, як гэта паказалі сёлета у Салігорску выканаўцы з Растова-на-Доне.

 

Сорак гадоў таму там таксама пачыналі з нуля...

 

Дзмітрый Падбярэзскі